А цар Аса паклікаў усіх юдэяў без выключэння; і забралі яны з Рамы яе камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааса для будовы, і пабудаваў з іх цар Аса Габу Бэньяміна і Міцпу.
ІСУСА 21:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ад пакалення Бэньяміна Габаон, і Габу, Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад пакаленьня Бэн’яміна [далі] Гібэон і пашы ягоныя, Геву і пашы ейныя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ад племя Веньямінавага: Гаваон і прадмесьці яго, Геву і прадмесьці яе, |
А цар Аса паклікаў усіх юдэяў без выключэння; і забралі яны з Рамы яе камяні і дрэва, якімі карыстаўся Бааса для будовы, і пабудаваў з іх цар Аса Габу Бэньяміна і Міцпу.
І выгнаў ён усіх паганскіх святароў з гарадоў Юдэі, і апаганіў узгоркі, дзе гэтыя святары складалі ахвяры, ад Габы аж да Бээр-Сэбы; і зруйнаваў узгоркі, якія былі ля ўваходу ў браму Ешуа, кіраўніка горада, з левага боку ад гарадской брамы.
А ад пакалення Бэньяміна: Габаон і Габа з ваколіцамі іх і Алмат з ваколіцамі яго, таксама Анатот з яго ваколіцамі; усіх гарадоў трынаццаць паводле іх родаў.
Гэта сыны Эгуда; кіраўнікі родаў, што пражываюць у Габе, якіх перасялілі ў Манагат;
і з Бэтгалгала, ды з ваколіц Габы, і Азмавэта, бо пабудавалі сабе спевакі паселішчы вакол Ерузаліма.
І ўся зямля заменіцца ў пустыню, ад Габы аж да Рэмона на поўдзень ад Ерузаліма, які будзе высока стаяць і на сваім месцы будзе абжыты: ад брамы Бэньяміна аж да месца Ранейшай брамы і аж да брамы Вуглавой, і ад вежы Хананээль аж да Царскіх Выціскальняў.