І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.
ІСАІ 36:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказалі Рабсаку Эліякім, Собна і Ёах: «Гавары слугам тваім па-арамейску, бо разумеем, не гавары да нас па-гебрайску ў прысутнасці людзей, якія ёсць на мурах». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказалі Эліякім, Шэўна і Ёах Рабсаку: «Гавары да слугаў тваіх па-арамейску, бо мы разумеем, не гавары да нас па-юдэйску ў вушы людзей, якія на мурах». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Эліякім і Сэўна і Ёах Рабсаку: гавары рабам тваім па-Арамейску, бо мы разумеем, а не гавары па-Юдэйску, у вушы люду, які на сьцяне. |
І ў дні Артаксэркса напісалі Бэсэлам, Мітрыдат і Табэль ды іншыя, што былі ў нарадзе іх, Артаксэрксу, цару персаў; ліст жа абвінавачвання быў напісаны літарамі сірыйскімі і складзены на сірыйскай мове.
Гэта кажа Госпад, Бог Магуццяў: «Ідзі, увайдзі да гэтага намесніка, і да Собны, загадчыка палаца:
Але Рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»
І ўзняўся Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, і сказаў: «Слухайце словы вялікага цара, цара асірыйцаў!
юнакоў без аніякай заганы, прыгожых выглядам і вывучаных ва ўсякай мудрасці, маючых веды, і выхаваных, і здатных да службы ў царскім палацы, і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйцаў.
І сказалі халдэйцы цару па-арамейску: «Цару, вечна жыві! Раскажы паслугачам сваім сон, ды высветлім яго сэнс».