Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ІСАІ 36:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 І ўзняўся Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-гебрайску, і сказаў: «Слухайце словы вялікага цара, цара асірыйцаў!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 І стаў Рабсак, і закрычаў моцным голасам па-юдэйску, і сказаў: «Слухайце словы валадара вялікага, валадара Асірыі!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 І ўстаў Рабсак і абвясьціў моцным голасам па-Юдэйску, і сказаў: слухайце слова, цара вялікага, цара Асірыйскага!

Глядзіце раздзел Копія




ІСАІ 36:13
14 Крыжаваныя спасылкі  

Апрача таго, крычалі вялікім крыкам на гебрайскай мове да народа ў Ерузаліме, які быў на муры, каб яго запалохаць і запужаць і так здабыць горад.


Рабсак пачаў гаварыць: «Скажыце Эзэкіі: так кажа вялікі цар, цар асірыйцаў: “Што ж гэта за надзея, на якую ты спадзяешся?


таму вось: Госпад навядзе на іх магутныя і шматлікія воды ракі — цара асірыйцаў і ўсю яго славу; і разальецца на ўсе рэчышчы свае, і выльецца з усіх берагоў сваіх,


І сказалі Рабсаку Эліякім, Собна і Ёах: «Гавары слугам тваім па-арамейску, бо разумеем, не гавары да нас па-гебрайску ў прысутнасці людзей, якія ёсць на мурах».


Але Рабсак адказаў: «Ці ж да гаспадара твайго і да цябе паслаў мяне гаспадар мой, каб мне сказаць усе гэтыя словы? Ці ж найперш не да людзей, якія сядзяць на мурах, каб есці свой кал і піць сваю мачу разам з вамі?»


Можа, твой Госпад Бог пачуе словы Рабсака, якога паслаў гаспадар яго, цар асірыйцаў, каб блюзніць на Бога жывога, ды пакарае за словы, якія чуў Госпад, Бог твой; дык уздымі малітву за астатніх”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы