Калі ж і ў ёй настаў голад, увесь народ звярнуўся да фараона, просячы ежы. Ён жа ім адказаў: «Ідзіце да Язэпа і, што вам скажа, рабіце».
4 ЦАРСТВАЎ 6:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І запанаваў вялікі голад у Самарыі, бо доўга трымалася аблога, пакуль галава асла каштавала восемдзесят сікляў срэбра, а чвэрць каба галубінага памёту — пяць сікляў срэбра. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў голад вялікі ў Самарыі, бо вось, аблягалі яе. І галава асла [каштавала] восемдзясят срэбнікаў, а чвэрць каба галубячага лайна — пяць срэбнікаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў вялікі голад у Самарыі, калі яны аблажылі яе, так што асьліная галава прадавалася па восемдзесят сікляў срэбра, і чацьвёртая частка каба галубінага памёту - па пяць сікляў срэбра. |
Калі ж і ў ёй настаў голад, увесь народ звярнуўся да фараона, просячы ежы. Ён жа ім адказаў: «Ідзіце да Язэпа і, што вам скажа, рабіце».
У чацвёртым месяцы дзевятага дня пачаўся голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народа зямлі.
І, калі цар Ізраэля праходзіў па муры, адна жанчына закрычала да яго, кажучы: «Ратуй мяне, гаспадару мой, цар!»
І ўстаў цар ноччу, і сказаў паслугачам сваім: «Скажу вам, што зрабілі нам сірыйцы. Яны ведаюць, што мы галодныя, і таму выйшлі яны з лагера і схаваліся ў полі, думаючы так: “Калі выйдуць яны з горада, мы захопім іх жывымі і тады зможам увайсці ў горад”».
Калі захочам пайсці ў горад, з голаду памром; калі застанёмся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у лагер сірыйскі. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць; а калі захочуць забіць, то памром».
Калі выйду ў палі, — вось, там забітыя мечам! І калі ўвайду ў горад, — вось, там замучаныя голадам! Нават прарок і святар ходзяць па зямлі, нічога не разумеючы”».
Вось жа, валы нагрувашчаны перад горадам, каб яго здабыць, і горад аддадзены ў рукі халдэяў, якія ваююць супраць яго, на пажыву меча, голаду і пошасці. І тое, што Ты казаў, здзяйсняецца, як Ты Сам гэта бачыш!
У чацвёртым месяцы, дзевятага дня месяца запанаваў голад у горадзе, і не было ўжо хлеба для народа зямлі.
каб, церпячы нястачу хлеба і вады, яны з жахам глядзелі адзін на аднаго, і змарнелі ў правіннасцях сваіх.
Калі Я знішчу хлеб, вашу падпору, тады пячы будуць дзесяць жанчын хлеб ваш у адной печы, і будуць выдаваць яго пад мерку, і вы будзеце есці і не наясцеся!