Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 5:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І прыбыў Нааман з конямі і калясніцамі, і затрымаўся каля дзвярэй дома Элісея.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І прыйшоў Нааман з коньмі сваімі і калясьніцаю сваёй, і затрымаўся каля дзьвярэй дому Элісэя.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І прыбыў Нэеман на конях сваіх і на калясьніцы сваёй і спыніўся каля ўваходу ў дом Елісееў.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 5:9
7 Крыжаваныя спасылкі  

І кажа Язафат: «Ён мае слова Госпада». І пайшлі да яго цар Ізраэля, і Язафат, і цар Эдома.


А Элісей паслаў да яго пасланца сказаць: «Ідзі і памыйся сем разоў у Ярдане; і цела тваё стане здаровым, і будзеш ты ачышчаны ад праказы».


Калі аб гэтым даведаўся Элісей, чалавек Божы, што цар Ізраэля раздзёр шаты свае; ён паслаў яму паведаміць: «Навошта раздзёр ты шаты свае? Хай прыходзіць ён да мяне і хай даведаецца, што ёсць прарок у Ізраэлі».


А Элісей сядзеў у доме сваім, і старэйшыны сядзелі разам з ім. І цар паслаў перад сабою чалавека. Але перш, чым пасланец увайшоў да Элісея, ён сказаў старэйшынам: «Ці вы ведаеце, што гэты сын забойцы паслаў чалавека па маю галаву? Дык глядзіце, калі прыйдзе пасланец, замкніце дзверы і не дазвольце яму ўвайсці; вось, бо ўжо чуваць стукат ног гаспадара яго, які ідзе за ім».


І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.