Пабяжы насустрач ёй і спытай у яе: “Ці здаровая ты? Ці здаровы муж твой? Ці здаровы сын твой?”» Яна адказала: «Здаровыя».
4 ЦАРСТВАЎ 5:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабег Гэхазі за Нааманам. Калі той убачыў яго, які бег за ім, ён сышоў з калясніцы насустрач яму і сказаў: «Ці ўсё добра?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І пабег Гехазі за Нааманам. І ўбачыў Нааман, што нехта бяжыць за ім, і зыйшоў з калясьніцы насустрач яму, і сказаў: «Ці з мірам?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пагнаўся Гіезій за Нэеманам. І ўбачыў Нэеман, што бяжыць за ім, і сышоў з калясьніцы насустрач яму, і сказаў: ці зь мірам? |
Пабяжы насустрач ёй і спытай у яе: “Ці здаровая ты? Ці здаровы муж твой? Ці здаровы сын твой?”» Яна адказала: «Здаровыя».
А Гэхазі, паслугач чалавека Божага, сказаў: «Гаспадар мой пашкадаваў Наамана, сірыйца гэтага, бо не прыняў ад яго таго, што ён прынёс; жыве Госпад, пабягу за ім і нешта атрымаю ад яго».
І ён адказаў: «Добра. Гаспадар мой паслаў мяне сказаць: “Толькі што прыбылі да мяне два юнакі з гары Эфраіма з сыноў прарокаў. Дай ім талент срэбра і два адзенні на змену”».
Той гаворыць: «Як магу разумець, калі ніхто мне не адкрыў?» І запрасіў Піліпа ўзлезці і сесці побач.