4 ЦАРСТВАЎ 24:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма. Біблія (пераклад А.Бокуна) Егаяхін меў васямнаццаць гадоў, калі стаў валадаром, і валадарыў ён у Ерусаліме тры месяцы. Імя маці ягонай — Нэхушта, дачка Эльнатана з Ерусаліму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Васямнаццаць гадоў было Еханіі, калі зацараваў, і тры месяцы валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Нэхушта, дачка Элнафана, зь Ерусаліма. |
Васемнаццаць гадоў меў Ёахін, калі стаў царом, і ўладарыў у Ерузаліме тры месяцы і дзесяць дзён, і дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада.
Жыву Я, — кажа Госпад, — бо калі б Ёахін, сын Якіма, цар Юдэйскі, быў пярсцёнкам на Маёй правай руцэ, то і адтуль Я сарву яго;
Ды пашлю цябе і маці тваю, якая цябе нарадзіла, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там паўміраеце.
Ці ж чалавек той, Ёахін, — гэта пасудзіна адкінутая і пабітая? Няўжо гэтая пасудзіна зусім непатрэбная? Чаму ж выкінуты яны: ён і нашчадкі яго, ды выкінуты ў зямлю, у якой яны не нарадзіліся і якой не ведалі?
Госпад паказаў мне: вось жа два кашы, поўныя фігаў, пастаўлены перад святыняй Госпада, пасля таго, як Набукаданосар, цар Бабілонскі, вывеў з Ерузаліма Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юды, а таксама князёў яго, таксама каваля і залатара, ды прывёў іх у Бабілон.
І пачаў валадарыць цар Сэдэцыя, сын Осіі, замест Ёахіна, сына Якіма; яго паставіў царом Набукаданосар, цар Бабілона, у зямлі Юдэйскай.