Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Сынамі Ёакіма былі: яго сын Ёахін і яго сын Сэдэцыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Сыны Ёакіма: Ханія, сын ягоны; Сэдэкія, сын ягоны.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 3:16
12 Крыжаваныя спасылкі  

І паставіў царом дзядзьку яго Матанію замест яго; змяніўшы імя яго на Сэдэцыю.


І супачыў Ёакім з бацькамі сваімі; і замест яго стаў царом Ёахін, сын яго.


Ёахін меў васемнаццаць гадоў, калі стаў царом, і цараваў ён у Ерузаліме тры месяцы. Маці яго называлася Нэста, дачка Эльнатана з Ерузаліма.


А сталася ў трыццаць сёмым годзе па высяленні ў няволю Ёахіна, цара Юдэі, у дванаццаты месяц, у дваццаць сёмы дзень месяца, Эвілмэрадах, цар Бабілона, у год, у які пачаў цараваць, вызваліў Ёахіна, цара Юдэі, з вязніцы.


А сынамі Осіі былі: першародны Ёханан, другі — Ёакім, трэці — Сэдэцыя, чацвёрты — Сэлум.


Сынамі Ёахіна былі палонныя: сын яго Салаціэль,


А Госпад, Бог бацькоў іх, пасылаў да іх Сваіх вестуноў, ноччу ўстаючы і штодзень напамінаючы, так як шкадаваў народ і месца Свайго прабывання.


Васемнаццаць гадоў меў Ёахін, калі стаў царом, і ўладарыў у Ерузаліме тры месяцы і дзесяць дзён, і дапускаўся ён ліхога ў вачах Госпада.


Жыву Я, — кажа Госпад, — бо калі б Ёахін, сын Якіма, цар Юдэйскі, быў пярсцёнкам на Маёй правай руцэ, то і адтуль Я сарву яго;


Ці ж чалавек той, Ёахін, — гэта пасудзіна адкінутая і пабітая? Няўжо гэтая пасудзіна зусім непатрэбная? Чаму ж выкінуты яны: ён і нашчадкі яго, ды выкінуты ў зямлю, у якой яны не нарадзіліся і якой не ведалі?


І пачаў валадарыць цар Сэдэцыя, сын Осіі, замест Ёахіна, сына Якіма; яго паставіў царом Набукаданосар, цар Бабілона, у зямлі Юдэйскай.


А Осія быў бацькам Яхоніі і братоў яго ў час перасялення ў Бабілон.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы