і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
4 ЦАРСТВАЎ 20:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і дзяцей тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і стануць яны еўнухамі ў палацы цара Бабілона”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сыноў тваіх, якія выйдуць з цябе, якіх ты народзіш, забяруць, і будуць яны эўнухамі ў палацы валадара Бабілону». Біблія (пераклад В. Сёмухі) З сыноў тваіх, якія пойдуць ад цябе, якіх народзіш ты, возьмуць, і будуць яны еўнухамі ў палацы цара Вавілонскага. |
і Ёахін, цар Юдэі, разам з маці сваёй, і паслугачамі сваімі, і князямі, і еўнухамі сваімі выйшаў да цара Бабілона; і цар Бабілона ўзяў яго ў палон на восьмым годзе царавання яго.
Перасяліў ён таксама Ёахіна ў Бабілон, і маці цара, і жонак цара, і еўнухаў, і магнатаў зямлі забраў у няволю з Ерузаліма ў Бабілон,
Дзеля таго навёў на іх кіраўнікоў войска цара асірыйцаў; і яны Манасу закавалі ў кайданы, і, звязанага ланцугамі, павялі ў Бабілон.
І дам усе багацці гэтага горада ды ўвесь плён працы яго, усе яго каштоўнасці, усе скарбы цароў Юды дам у рукі ворагаў іх, каб іх рабавалі, і забралі, і вывезлі ў Бабілон.
І цар загадаў Асфаназу, кіраўніку сваіх еўнухаў, каб прывёў з ізраэльцаў і з роду царскага, і з правіцеляў
Цярпі і турбуйся, дачка Сіёна, як парадзіха; бо цяпер выйдзеш з горада, і будзеш жыць у полі, і дойдзеш аж да Бабілона; там будзеш вызвалена, там адкупіць цябе Госпад з рук ворагаў тваіх.