Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
4 ЦАРСТВАЎ 17:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар асірыйцаў перасяліў людзей з Бабілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраэля, яны прыйшлі ў Самарыю і абжыліся ў яе гарадах. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар Асірыі перасяліў [людзей] з Бабілону, з Куты, з Аввы, з Хамату і з Сэфарваіму, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраіля. І яны прыйшлі ў Самарыю, і абжыліся ў ваколіцах ейных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І перавёў цар Асірыйскі людзей з Вавілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыйскіх замест сыноў Ізраілевых. І яны валодалі Самарыяй, і пачалі жыць у гарадах яе. |
Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.
На дзевяты год Осіі, цар асірыйцаў здабыў Самарыю і перасяліў Ізраэль у Асур, і пасяліў іх у Гале, і ў Габоры каля ракі Газан, і ў гарадах мідзян.
Не слухайце Эзэкіі!” Бо кажа цар асірыйцаў: “Прымірыцеся са мною і выходзьце да мяне; і кожны будзе есці з вінаградніку свайго і з фігавага дрэва свайго, і будзеце піць ваду з крыніц вашых,
Дзе багі Эмата і Арпада? Дзе багі Сэпарваіма, Аны і Авы? Ці вызвалілі яны Самарыю з рукі маёй?
Дзеля таго навёў на іх кіраўнікоў войска цара асірыйцаў; і яны Манасу закавалі ў кайданы, і, звязанага ланцугамі, павялі ў Бабілон.
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
І будзе ў той дзень: ізноў выцягне Госпад руку Сваю, каб завалодаць рэштаю народа Свайго, якая застанецца з Асірыі і Егіпта, з Патроса і Куша, з Элама і з Сэнаара, з Эмата ды з астравоў на моры.
Дзе ж багі Эмата і Арпада? Дзе ж багі Сэпарваіма? Ці ж уратавалі Самарыю з рукі маёй?
«Спытай пра нас Госпада, бо Набукаданосар, цар Бабілона, абвясціў нам вайну. Можа, Госпад учыніць нам штосьці паводле ўсіх цудаў Сваіх, ды той адступіць ад нас».
Слова, якое прамовіў Госпад пра Бабілон і пра зямлю Халдэйскую праз Ярэмію прарока:
Гэтых дванаццаць паслаў Ісус, загадваючы ім ды кажучы: «На шлях паганаў не ўступайце і ў гарады самарыцянаў не ўваходзьце.