А Госпад сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахаба, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраэля аж да чацвёртага пакалення».
4 ЦАРСТВАЎ 13:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На трыццаць сёмы год Ёаса, цара Юдэі, Ёас, сын Ёахаза, стаў царом Ізраэля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У трыццаць сёмы год Ёаса, цара Юдэйскага, зацараваў Ёас, сын Ёахазаў, над Ізраілем у Самарыі, і валадарыў шаснаццаць гадоў, |
А Госпад сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахаба, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраэля аж да чацвёртага пакалення».
На сёмы год валадарання Егу Ёас стаў царом і цараваў сорак гадоў у Ерузаліме. Маці яго называлася Сэбія з Бээр-Сэбы.
На дваццаць трэці год Ёаса, сына Ахазіі, цара Юдэі, Ёахаз, сын Егу, стаўся царом Ізраэля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.
І дапускаўся ён таго, што ліхім было ў вачах Госпада; не адступіў ад усіх грахоў Ерабаама, сына Набата, які ўводзіў у грэх Ізраэль; хадзіў у іх.
І заснуў Ёахаз пры бацьках сваіх, і пахавалі яго ў Самарыі. І па ім стаў царом сын яго, Ёас.
На другі год Ёаса, сына Ёахаза, цара Ізраэля, стаў царом Амазія, сын Ёаса, цара Юдэі.
А Амазія, сын Ёаса, цар Юдэі, жыў яшчэ пятнаццаць гадоў пасля смерці Ёаса, сына Ёахаза, цара Ізраэля.
Такое было слова Госпада, якое сказаў ён Егу, кажучы: «Сыны твае аж да чацвёртага пакалення будуць сядзець на пасадзе Ізраэля». І так сталася.