Ды паставіў я над кладоўкамі Сэлемію святара і Садока пісара і Падаю з левітаў, і каля іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо пацвердзілі яны, што верныя; і ім было даручана даваць належныя часткі сваім братам.
4 ЦАРСТВАЎ 12:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але грошы, як ахвяру за праступак, і грошы, як ахвяру за грахі, не ўносілі ў святыню Госпада, бо яны належалі святарам. Біблія (пераклад А.Бокуна) І не правяралі людзей, якім давалі срэбра для выплаты работнікам, бо яны рабілі ўсё сумленна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Срэбра за ахвяру па злачынстве і срэбра за ахвяру па грэху ня ўносілі ў дом Гасподні: сьвятарам яно належала. |
Ды паставіў я над кладоўкамі Сэлемію святара і Садока пісара і Падаю з левітаў, і каля іх Ханана, сына Закхура, сына Матаніі, бо пацвердзілі яны, што верныя; і ім было даручана даваць належныя часткі сваім братам.
Паложыць ён руку сваю на галаву яго ды заб’е яго на месцы, дзе звычайна забівае ахвяры цэласпалення перад Госпадам. Гэта ахвяра за грэх.
Пасля ўскладзе руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб’е яе на месцы ахвяры цэласпалення.
Для ахвяры за грэх, як для ахвяры за праступак: адзін закон і той, і другой ахвяры; хай яна належыць святару, які складаў гэтую ахвяру.
Усе каштаванні святыя, якія ахвяруюць сыны Ізраэля Госпаду, Я даю табе, і сынам, і дочкам тваім як закон вечны: гэта вечны закон солі перад Госпадам для цябе і дзяцей тваіх».