Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




4 ЦАРСТВАЎ 1:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І памёр цар па слове Госпада, якое сказаў Ілля. І на яго месцы стаў цараваць Ярам, брат яго, у другім годзе Ярама, сына Язафата, цара Юдэі, бо Ахазія не меў сына.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І памёр [валадар] паводле слова ГОСПАДА, якое прамовіў Ільля. А замест яго заваладарыў Ярам у другім годзе Егарама, сына Язафата, валадара Юды, бо [Ахазія] ня меў сына.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І памёр ён па слове Гасподнім, якое сказаў Ільля. І зацараваў Ёрам, брат Ахозіі, замест яго, у другі год Ёрама, сына Ёсафатавага, цара Юдэйскага, бо сына ў таго ня было.

Глядзіце раздзел



4 ЦАРСТВАЎ 1:17
11 Крыжаваныя спасылкі  

Мука ў збане не канчалася і алей у пасудзіне не змяншаўся паводле слова Госпада, якое Ён сказаў праз Іллю.


І вымылі калясніцу яго ў вадаёме ў Самарыі; і сабакі лізалі яго кроў, і блудніцы мыліся [у вадаёме] паводле слова Госпада, якое Ён гаварыў.


Язафат меў трыццаць пяць гадоў, калі стаў царом, і дваццаць пяць гадоў цараваў ён у Ерузаліме. Маці яго называлася Азуба, і была дачкою Сэлаха.


А Ахазія, сын Ахаба, стаў царом у Самарыі на сямнаццаты год Язафата, цара Юды, і быў царом у Ізраэлі два гады.


А дзеянні Ахазіі, якія ён зрабіў, — ці не запісаны яны ў Кнізе аналаў цароў Ізраэля?


І ў Самарыі пазабіваў ён усіх, якія засталіся з дому Ахаба ў Самарыі, аж да апошняга чалавека, па слове Госпада, сказанаму праз Іллю.


Ярам, сын Ахаба, узяў уладу над Ізраэлем у Самарыі на васемнаццаты год Язафата, цара Юдэі, і цараваў дванаццаць гадоў.


І, вярнуўшыся, расказалі пра гэта яму. І сказаў Егу: «Такое было слова Госпада, якое Ён сказаў праз паслугача Свайго Іллю з Тэсбы, кажучы: “На полі Езрагэль сабакі будуць есці цела Езабэлі;


Цараваў жа Язафат, сын яго, на месцы яго, ды ўмацаваўся ён супраць Ізраэля.


Там, у зямлі Мааба, з волі Госпада памёр Майсей, паслугач Божы.