3 ЦАРСТВАЎ 3:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) загадаў ён: «Падзяліце жывое дзіця на дзве часткі, і дайце адной палову і другой палову». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў валадар: «Расьсячыце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову, і другой палову». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў цар: расьсячэце жывое дзіця напалам і аддайце палавіну адной і палавіну другой. |
І жанчына, якой сын быў жывы, — бо ўзрушылася сэрца яе дзеля сына яе, — сказала цару: «Прашу, гаспадару, не забівайце яго і жывога аддайце ёй». А другая казала: «Падзяліце, хай не будзе ён ані табе, ані мне».
Што вочы твае бачылі, не адкрывай гэта хутка ў судзе, бо што зробіш потым, калі абняславіць цябе сябар твой?