А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
3 ЦАРСТВАЎ 21:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сталася, калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, сказала яна Ахабу: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота езрагэльца, які не захацеў згадзіцца з табою і за грошы аддаць яго табе; бо Набот ужо не жыве, але памёр». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі Езабэль пачула, што Набот укаменаваны і памёр, яна сказала Ахаву: «Устань і вазьмі вінаграднік Набота з Езрээлю, які не згадзіўся за срэбра аддаць яго табе, бо Набот ужо не жыве, але памёр». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пачуўшы, што Навутэй пабіты камянямі і памёр, Езавэль сказала Ахаву: устань, вазьмі ў валоданьне вінаграднік Навутэя Ізрэельцяніна, які не хацеў аддаць табе за срэбра; бо Навутэя няма жывога, ён памёр. |
А пасля сталася гэта. Набот з Езрагэля меў вінаграднік у Езрагэлі побач з палацам Ахаба, цара Самарыі.
Калі Ахаб пачуў, што, напэўна, Набот памёр, ён устаў і пайшоў у вінаграднік Набота езрагэльца, каб узяць яго ва ўласнасць.
І сказала яму Езабэль, жонка яго: «Ты маеш вялікую ўладу і добра кіруеш царствам Ізраэля! Устань, і еж хлеб, і будзь спакойны: я дам табе вінаграднік Набота з Езрагэля».
І Ярам загадаў: «Запрагай калясніцу!» І запрэглі калясніцу яго, і Ярам, цар Ізраэля, і Ахазія, цар Юдэі, кожны ў сваёй калясніцы паехалі. І накіраваліся яны насустрач Егу, і напаткалі яго на полі Набота з Езрагэля.
Ты знішчыш дом Ахаба, гаспадара твайго, каб адпомсціць за кроў паслугачоў Маіх, прарокаў, і за кроў усіх паслугачоў Госпада, якія загінулі ад рукі Езабэлі.