паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
3 ЦАРСТВАЎ 20:38 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, пайшоў той прарок і спаткаў цара на дарозе, і змяніў выгляд, завязаўшы хустку на вочы свае. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў той прарок, і стаў перад валадаром на дарозе, але зьмяніў выгляд, завязаўшы хустку на вочы сабе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў прарок і стаў перад царом на дарозе, прыкрыўшы покрывам вочы свае. |
паслаў у Тэкуа, і прывёў адтуль разумную жанчыну, і сказаў ёй: «Прыкінься, што ты ў жалобе, і апраніся ў жалобнае адзенне, і не намашчайся алеем, каб быць, як жанчына, якая ўжо вельмі доўга смуткуе па памерлым.
і сказаў Ерабаам сваёй жонцы: «Устань і змяні свой выгляд, каб не пазналі, што ты жонка Ерабаама, і ідзі ў Сіло, там ёсць Ахія, прарок, які сказаў мне, што я буду царом над гэтым народам.
А ён, напаткаўшы іншага чалавека, сказаў яму: «Удар мяне!» Ён ударыў яго і скалечыў.
І казаў цар Ізраэля Язафату: «Я пераапрануся і пайду ў бой; а ты апраніся ў твае шаты». І цар Ізраэля змяніў адзенне і пайшоў у бой.
Калі посціце, не будзьце сумныя, быццам крывадушнікі; бо яны твары свае выкрыўляюць, каб паказацца людзям, што посцяць. Сапраўды кажу вам: яны ўжо атрымалі сваю ўзнагароду.