А Саламон сеў на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і цараванне яго было вельмі трывалае.
3 ЦАРСТВАЎ 2:46 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады цар загадаў Банаю, сыну Ёяды, які, выйшаўшы, забіў яго, і ён памёр. Такім чынам, умацавалася царства ў руцэ Саламона. Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар загадаў Бэнаі, сыну Егаяды, і ён выйшаў, і ўдарыў яго, і ён памёр. І ўмацавалася валадарства ў руцэ Салямона. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар Ванэю, сыну Ёдаеваму, і ён пайшоў і забіў Сэмэя, і той памёр. |
А Саламон сеў на пасадзе Давіда, бацькі свайго, і цараванне яго было вельмі трывалае.
Дык пайшоў Баная, сын Ёяды, і ўдарыў яго і забіў, і быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні.
А цар Саламон дабраславёны, і пасад Давіда хай будзе трываць перад Госпадам вечна».
З часам замацаваўся Саламон, сын Давіда, у царстве сваім, і Госпад, Бог яго, быў з ім ды ўзнёс яго высока.
Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.