Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 2:45 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

45 А цар Саламон дабраславёны, і пасад Давіда хай будзе трываць перад Госпадам вечна».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

45 А валадар Салямон будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда будзе трываць перад абліччам ГОСПАДА вечна».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

45 а цар Саламон хай будзе дабраславёны, і трон Давідаў хай будзе непахісны прад Госпадам вечна!

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 2:45
9 Крыжаваныя спасылкі  

Ён пабудуе дом імю Майму, і Я ўмацую пасад валадарства яго навек.


Дык цяпер, жыве Госпад, Які моцна паставіў мяне і пасадзіў мяне на пасад Давіда, бацькі майго, і Які, як прадказваў, пабудаваў мне дом, сёння, напэўна, Адонія будзе забіты!»


і пачаў дабраслаўляць дом паслугача Твайго, каб трываў перад Табою вечна: бо што Ты дабраславіш, Госпадзе, будзе дабраславёна вечна».


Бо папярэдзіў Ты яго шчодрымі дабраславеннямі, усклаў на галаву яго з найчысцейшага золата вянец.


Вялікая хвала яго ва ўспамозе Тваёй, велічы і гожасці дадасі Ты яму;


Хай будзе дабраславёна імя яго вечна, пакуль [свеціць] сонца, будзе жыць імя яго. І будуць дабраславёныя ў ім усе пакаленні зямныя, усе народы ўзвялічаць яго.


Выведзі ад вачэй цара бязбожніка — і справядлівасць умацуе пасад яго.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы