3 ЦАРСТВАЎ 2:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык пайшоў Баная, сын Ёяды, і ўдарыў яго і забіў, і быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Бэная, сын Егаяды, і ўдарыў [Ёава], і забіў яго. І быў ён пахаваны ў доме сваім у пустыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ванэя, сын Ёдаеў, і забіў Ёава, і аддаў яго сьмерці, і ён быў пахаваны ў доме сваім у пустыні. |
І загадаў яму цар: «Зрабі, як ён сказаў, і забі яго, і пахавай; і ачысціш мяне і дом бацькі майго ад бязгрэшнай крыві, якую праліў Ёаб.
Тады цар загадаў Банаю, сыну Ёяды, які, выйшаўшы, забіў яго, і ён памёр. Такім чынам, умацавалася царства ў руцэ Саламона.
І супачыў Манаса з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў садзе дома свайго, у садзе Озы; і па ім стаў царом сын яго, Амон.
Такім чынам, супачыў Манаса са сваімі бацькамі ды пахавалі яго ў яго доме. І па ім цараваў сын яго Амон.
«Прыйшлі мы, — кажуць яму, — звязаць цябе і выдаць у рукі філістынцаў». Сказаў ім Самсон: «Прысягніце і паабяцайце мне, што мяне не заб’яце».