І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік імю Госпада, і выкапаў роў вакол ахвярніка, які змяшчаў дзве саты зерня.
3 ЦАРСТВАЎ 18:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і пацякла вада кругом ахвярніка, і роў быў запоўнены вадою. Біблія (пераклад А.Бокуна) І пацякла вада кругом ахвярніка, і нават роў быў запоўнены вадою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вада палілася вакол ахвярніка, і роў напоўніўся вадою. |
І з тых камянёў пабудаваў ахвярнік імю Госпада, і выкапаў роў вакол ахвярніка, які змяшчаў дзве саты зерня.
і сказаў: «Набярыце чатыры вядры вады і выліце на ахвяру і на дровы!» І зноў сказаў: «Зрабіце тое самае ў другі раз». Калі яны зрабілі гэта і ў другі раз, сказаў: «І ў трэці раз зрабіце тое самае». І зрабілі яны ў трэці раз,
І калі ўжо быў час ускладаць ахвяру з ежы, падышоў Ілля прарок і сказаў: «Госпадзе, Божа Абрагама, Ізаака і Ізраэля! Сёння пакажы, што Ты — Бог у Ізраэлі, і што я — паслугач Твой, і што паводле слова Твайго зрабіў усё гэта.
І сышоў агонь Госпадаў, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, а таксама попел і ваду, якая была ў рове, высушыў.