Аднак цяпер пашлі і збяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраэль, і чатырыста пяцьдзесят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Асэры, якія ядуць са стала Езабэлі».
3 ЦАРСТВАЎ 18:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паслаў Ахаб па ўсіх сыноў Ізраэля, і сабраў прарокаў на гары Кармэль. Біблія (пераклад А.Бокуна) І паслаў Ахаў па ўсіх сыноў Ізраіля, і сабраў прарокаў на гару Кармэль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў Ахаў да ўсіх сыноў Ізраілевых і сабраў усіх на гару Карміл. |
Аднак цяпер пашлі і збяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраэль, і чатырыста пяцьдзесят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Асэры, якія ядуць са стала Езабэлі».
І звярнуўся тады Ілля да ўсяго народа і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзве нагі? Калі Госпад ёсць Бог, ідзіце за Ім; калі ж Баал, — ідзіце тады за ім». І народ ані слова не адказаў яму на гэта.
І пайшоў Ахаб есці і піць. А Ілля ўзышоў на вяршыню Кармэля, і, нахіліўшыся да зямлі, схаваў твар свой між каленяў,
Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».
І паклікаў цар Ізраэля аднаго еўнуха, і загадаў яму: «Паспяшайся і прывядзі Міхея, сына Емлі».
Таксама сярод прарокаў Самарыі бачыў Я недарэчнасць: праракавалі яны ў імя Баала і падманвалі народ Мой, Ізраэля.