3 ЦАРСТВАЎ 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён устаў і пайшоў у Сарэпту. І калі падышоў ён да гарадской брамы, з’явілася перад ім жанчына, якая збірала дровы; і ён паклікаў яе, і папрасіў: «Дай мне крыху вады са збана напіцца». Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён устаў, і пайшоў у Сарэпту. І прыйшоў ён да брамы гораду, і вось, там жанчына ўдава зьбірае дровы. І ён паклікаў яе, і сказаў: «Набяры мне, калі ласка, крыху вады збанам і дай мне піць». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў ён і пайшоў у Сарэпта. І калі прыйшоў да брамы горада, вось, там жанчына ўдава зьбірае дровы. І паклікаў ён яе і сказаў: дай мне крыху вады ў посудзе напіцца. |
І, калі яна пайшла, каб прынесці, ён наўздагон ёй крыкнуў, кажучы: «Прынясі мне, прашу, яшчэ лустачку хлеба ў руцэ тваёй».
у працы і знямозе, у частым чуванні, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і галізне,
каменавалі іх, перапілоўвалі і катавалі, гінулі яны ад меча, туляліся ў авечых і казліных скурах, жылі ў горы, нястачах і прыгнёце.