А цар Саламон і ўся супольнасць Ізраэля, якая сабралася пры ім, з ім ускладала перад каўчэгам у ахвяру авечак і валоў, так многа, што ані ацаніць, ані падлічыць.
2 ЦАРСТВАЎ 6:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прынеслі каўчэг Госпада, і паставілі яго на месцы яго, у сярэдзіне палаткі, якую паставіў для яго Давід; і склаў Давід перад Госпадам ахвяры цэласпалення і ахвяры прымірэння. Біблія (пераклад А.Бокуна) І прынесьлі Каўчэг ГОСПАДА, і паставілі яго на месцы ягоным, на сярэдзіне намёту, які паставіў для яго Давід. І склаў Давід перад абліччам ГОСПАДА цэласпаленьні і ахвяры мірныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прынесьлі каўчэг Гасподні і паставілі яго на сваім месцы пасярод скініі, якую зладзіў для яго Давід; і прынёс Давід цэласпаленьні прад Госпадам і ахвяры мірныя. |
А цар Саламон і ўся супольнасць Ізраэля, якая сабралася пры ім, з ім ускладала перад каўчэгам у ахвяру авечак і валоў, так многа, што ані ацаніць, ані падлічыць.
Таксама пабудаваў ён сабе дамы ў горадзе Давіда і прыгатаваў месца для каўчэга Божага, і зрабіў для яго палатку.
Дык сабраў Давід увесь Ізраэль у Ерузаліме, каб занесці каўчэг Госпада на сваё месца, якое прыгатаваў для яго;
Дык перанеслі каўчэг Божы і памясцілі яго ў сярэдзіне палаткі, якую расцягнуў для яго Давід, і ўсклалі цэласпаленні і ахвяры прымірэння перад Богам.
Гэта тыя, каго паставіў Давід на спяванне ў доме Госпада ад таго часу, як памясціў там каўчэг.
Каўчэг жа Божы перанёс Давід з Карыят-Ярыма на месца, прыгатаванае ім для яго, дзе паставіў для яго палатку, гэта значыць у Ерузаліме;
Цар жа Саламон ды ўся супольнасць Ізраэля, сабраная пры ім перад каўчэгам, складалі ў ахвяру авечак і валоў без ліку: такое бо было мноства ахвяр.
ды складзе з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, і хай адрэжа ўвесь курдзюк, што каля спіны, і адрэжа яго па самую хрыбетную косць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, што прылягае да вантробаў,