ЛЯВІТ 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 ды складзе з ахвяры прымірэння ў ахвяру цэласпалення Госпаду тлушч, і хай адрэжа ўвесь курдзюк, што каля спіны, і адрэжа яго па самую хрыбетную косць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, што прылягае да вантробаў, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)9 І складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, і ўвесь тлушч над ім, Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)9 і няхай прынясе зь мірнай ахвяры ў ахвяру Госпаду тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбтовую костку, і лой, што на вантробах, і ўвесь здор, што на вантробах, Глядзіце раздзел |
У той дзень цар асвяціў сярэднюю частку панадворка, што быў перад домам Госпада; бо ўсклаў там ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння, бо ахвярнік медны, які быў перад Госпадам, быў даволі малы і не мог памясціць ахвяру цэласпалення, і ахвяру з мукі, і тлушч ахвяраў прымірэння.