І сказаў Каін Абэлю, брату свайму: «Хадзем вонкі». А калі былі ў полі, Каін паўстаў супраць брата свайго Абэля і забіў яго.
2 ЦАРСТВАЎ 20:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Амаса не заўважыў меча ў руцэ Ёаба, які ўдарыў яго ў жывот і выпусціў нутро яго на зямлю, і не нанёс другую рану, і той памёр. А Ёаб і брат яго Абісай кінуліся ў пагоню за Сэбам, сынам Бохры. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Амаса не заўважыў мяча ў другой руцэ Ёава, а [Ёаў] ударыў ім у жывот ягоны, і нутро ягонае вылілася на зямлю, і ўжо не паўтарыў [удару]. І той памёр. А Ёаў і брат ягоны Абішай перасьледавалі Шэву, сына Біхры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Амэсай не ўпільнаваўся ад меча, які быў у руцэ ў Ёава, і той ударыў яго ім ў жывот, так што выпалі вантробы яго на зямлю, і не паўтарыў яму ўдару, і ён памёр. Ёаў і Авэса, брат ягоны, пагналіся за Савэем, сынам Біхры. |
І сказаў Каін Абэлю, брату свайму: «Хадзем вонкі». А калі былі ў полі, Каін паўстаў супраць брата свайго Абэля і забіў яго.
Той не хацеў слухаць яго і не жадаў адступіцца. Тады Абнэр ударыў яго, павярнуўшы дзіду ў жываце, і дзіда прайшла яго наскрозь, і ён памёр там. І ўсе, якія праходзілі праз тое месца, дзе ўпаў Асаэль і памёр, затрымліваліся.
І сказаў Ёаб Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаб Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.
І калі вярнуўся Абнэр у Геброн, Ёаб адвёў яго асобна да сярэдзіны брамы быццам з ім тайна пагаварыць і ўдарыў яго там у жывот, і памёр ён у адплату за кроў Асаэля, брата Ёаба.
мелі лукі, маглі правай і левай рукой кідаць камяні і пускаць стрэлы. З братоў Саўла і Бэньяміна:
І падняўся Ізмаэль, сын Натаніі, і дзесяць чалавек, якія былі пры ім, і забілі мечам Гадалію, сына Ахікама, сына Сафана. І забіў ён таго, якога цар Бабілона ўстанавіў кіраўніком зямлі.
Калі хто з нянавісці напаў на чалавека, або кінуў у яго штосьці наўмысна, так што той памер,
І сыны Ізраэля клікалі Госпада, Які даў ім збаўцу Эгуда, сына Гэра, з пакалення Бэньяміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраэля паслалі праз яго дары Эглону, цару Мааба.
І Эгуд выцягнуў левую руку, і схапіў меч на правым баку сваім, і ўсадзіў яго ў жывот яго
І сказаў Абісай Давіду: «Сёння Бог аддае ворага твайго ў рукі твае. Дык дазволь, я прыб’ю яго дзідаю да зямлі раз, і другі ўжо раз не будзе патрэбы».