2 ЦАРСТВАЎ 19:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цяпер падыміся, і выйдзі, і гавары да сэрца паслугачоў тваіх; бо прысягаю табе Госпадам, што, калі не выйдзеш, ніхто не застанецца ў гэтую ноч пры табе і гэта будзе горш табе, чым усе беды, што нахлынулі на цябе ад юнацтва твайго аж да цяперашніх дзён». Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты любіш тых, якія ненавідзяць цябе, і ў нянавісьці маеш тых, што любяць цябе. Ты сёньня паказаў, што для цябе нішто князі твае і слугі твае. Бо я зразумеў сёньня, што калі б Абсалом застаўся пры жыцьці, а мы ўсе паўміралі, гэта было б слушным у вачах тваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, устань, выйдзі і пагавары сэрцу рабоў тваіх; бо прысягаю Госпадам, што, калі ты ня выйдзеш, у гэтую ноч не застанецца ў цябе ніводнага чалавека; і гэта будзе табе горш за ўсе беды, якія находзілі на цябе ад юнацтва твайго і да сёньня. |
Ты любіш ненавідзячых цябе і ў нянавісці маеш тых, што любяць цябе. Ты сёння паказаў, што не дбаеш пра кіраўнікоў сваіх і пра паслугачоў сваіх; і пераканаўся я сёння, што, калі б Абсалом застаўся пры жыцці, а мы ўсе памерлі, гэта было б добрым у вачах тваіх.
У мностве народа — годнасць цара, у невялікай колькасці народа — пагібель валадара.
Дзеля таго, вось, Я заманю яе, ды завяду яе на пустыню, ды буду гаварыць да яе сэрца,