Сказаў яму Абсалом: «Ці такая твая ласка да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
2 ЦАРСТВАЎ 19:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі ён прыйшоў насустрач цару ў Ерузалім, сказаў яму цар: «Чаму не пайшоў ты са мною, Мэрыбаал?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І Мэфібашэт, сын Саўла, выйшаў на спатканьне валадара. Ня мыў ён ногі свае, ня стрыг барады сваёй і ня мыў адзеньня свайго з таго дня, у які валадар выехаў, і аж да дня, калі вярнуўся ў супакоі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ён выйшаў зь Ерусаліма насустрач цару, цар сказаў яму: чаму ты, Мэмфівастэй, не пайшоў са мною? |
Сказаў яму Абсалом: «Ці такая твая ласка да сябра твайго? Чаму ты не пайшоў з сябрам тваім?»
А Ёнатан, сын Саўла, меў кульгавага сына. Бо ён меў пяць гадоў, калі надышла вестка пра Саўла і Ёнатана з Езрагэля, і нянька яго, схапіўшы яго, уцякла; і калі яна паспешна ўцякала, ён упаў і скалечыўся, і называўся ён Мэрыбаал.
А калі прыбыў Мэрыбаал, сын Ёнатана, сына Саўла, да Давіда, упаў ён на твар свой і пакланіўся. І сказаў Давід: «Мэрыбаал». Ён адказаў: «Тут я, паслугач твой».