І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
2 ЦАРСТВАЎ 17:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Хусай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе ў гэты раз Ахітатэл». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Хушай Абсалому: «Нядобрая парада, якую даў табе гэтым разам Ахітафэль». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Хусій Авэсалому: ня добрая гэтым разам парада, якую даў Ахітафэл. |
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
А калі вернешся ў горад і скажаш Абсалому: “Я, цар, буду паслугачом тваім; раней я быў паслугачом бацькі твайго, дык цяпер буду тваім паслугачом!”, — то ты пазбавіш сілы параду Ахітатэла адносна мяне.
І сказаў Ахітатэл Абсалому: «Увайдзі да наложніц бацькі свайго, якіх ён пакінуў пільнаваць дом; каб, калі пачуе ўвесь Ізраэль, што ты абняславіў бацьку свайго, умацаваліся рукі ўсіх прыхільнікаў тваіх».
І калі прыйшоў Хусай да Абсалома, Абсалом спытаўся ў яго: «Вось такую параду даў Ахітатэл; ці маем споўніць параду яго, ці не? Ты скажы!»