І прыбыў вястун да Давіда, паведамляючы: «Сэрца ўсяго Ізраэля прыстала да Абсалома».
2 ЦАРСТВАЎ 15:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І рабіў ён так з кожным ізраэльцам, які прыходзіў на суд, каб выслухаў яго цар, і здабываў сэрцы ізраэльцаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) І рабіў Абсалом так з кожным Ізраільцянінам, які прыходзіў на суд да валадара, і здабываў Абсалом сэрцы Ізраільцянаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так рабіў Авэсалом з кожным Ізраільцянінам, які ішоў на суд да цара, і ўкрадваўся Авэсалом у сэрцы Ізраільцянам. |
І прыбыў вястун да Давіда, паведамляючы: «Сэрца ўсяго Ізраэля прыстала да Абсалома».
Крывадушнік вуснамі падманвае сябра свайго, а справядлівыя будуць вызвалены ведамі.
Убачыў я ўсіх жывых, якія ходзяць пад сонцам, з тым другім юнаком, які ўзвышаўся над ім.
І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
Такія людзі не служаць Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але жывату свайму, і салодкімі словамі і красамоўствам зводзяць сэрцы нявінных.
І яны ў хцівасці будуць лавіць вас ілжывымі словамі, але прысуд на іх даўно гатовы, і згуба іх не дрэмле.