Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
2 ЦАРСТВАЎ 14:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў адказ сказаў цар жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, аб чым я цябе запытаю». І жанчына сказала: «Хай пытаецца ў мяне гаспадар мой, цар». Біблія (пераклад А.Бокуна) І адказаў валадар, і сказаў жанчыне: «Не хавай ад мяне таго, пра што я цябе спытаю». І сказала жанчына: «Гавары, гаспадару мой, валадар». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адказваў цар і сказаў жанчыне: не хавай ад мяне, пра што я спытаюся ў цябе. І сказала жанчына: кажы, гаспадару мой цар. |
Дык вырашыла паслугачка твая: “Хай слова гаспадара майго, цара, супакоіць мяне. Бо як анёл Божы, так гаспадар мой, цар, каб выслухаў і адрозніў добрае ад благога. І хай Госпад, Бог твой, будзе з табою!”»
І спытаўся цар: «Ці не рука Ёаба з табой ува ўсім гэтым?» І ў адказ прамовіла жанчына: «Жыве душа твая, гаспадару мой, цар; і нельга ўхіліцца ані ўправа, ані ўлева ад усяго таго, пра што пытае гаспадар мой, цар; бо паслугач твой, Ёаб, сам загадаў мне і ўклаў у вусны мае ўсе гэтыя словы;
Тады цар Сэдэцыя паслаў прывесці прарока Ярэмію да яго, да трэцяга ўваходу, які быў у доме Госпада. І сказаў цар Ярэмію: «Папытаюся ў цябе пра адну рэч, і ты не ўтойвай нічога ад мяне!»
Калі ж пачуюць князі, што я гаварыў з табой, прыйдуць яны да цябе і скажуць табе: “Скажы нам, аб чым гаварыў ты з царом? Нічога не хавай перад намі, тады не заб’ём цябе! Дык што табе казаў цар?”