І лучнікі пускалі ў паслугачоў тваіх стрэлы зверху з мура; і загінулі паслугачы цара, а таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў».
2 ЦАРСТВАЎ 11:25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід вестуну: «Скажы гэта Ёабу: “Не перажывай дзеля гэтага выпадку; бо рознай бывае ваенная доля, і меч дасягае раз таго, другі раз іншага; будзь мужны ў вайне тваёй супраць горада, каб знішчыць яго. І ты падбадзёр яго”». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід пасланцу: «Так скажы Ёаву: “Няхай ня будзе ў вачах тваіх тое, што сталася, бо меч дасягае раз таго, другі раз іншага. Будзь мужны ў вайне супраць гораду і зьнішчы яго”. І ты падбадзёр яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады сказаў Давід пасланаму: так скажы Ёаву: хай не бянтэжыць цябе гэтая справа, бо меч пажырае часам таго, часам гэтага; узмацні вайну супроць горада і разбуры яго. Так падбадзёры яго. |
І лучнікі пускалі ў паслугачоў тваіх стрэлы зверху з мура; і загінулі паслугачы цара, а таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў».
Зноў сыны Ізраэля набраліся мужнасці і ў тым самым месцы, дзе раней ваявалі, выстраілі строй,
і глядзіце на яго: калі ён накіруецца дарогай да сваіх межаў да Бэтсамэса, ведайце, што гэта Ён навёў на вас гэтае вялікае няшчасце; а калі не, то будзем ведаць, што не Яго рука да нас дакранулася, але гэта было выпадкова».