І сказаў вястун Давіду: «Паколькі яны мелі перавагу над намі, ваяры іх выйшлі супраць нас на поле, але мы, здзейсніўшы напад, перамаглі іх і пераследавалі іх аж да брамы горада.
2 ЦАРСТВАЎ 11:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І лучнікі пускалі ў паслугачоў тваіх стрэлы зверху з мура; і загінулі паслугачы цара, а таксама паслугач твой Урыя Хетэй загінуў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І лучнікі стралялі ў слугаў тваіх стрэламі з муру, і загінулі слугі валадара, і слуга твой Урыя Хет загінуў таксама». Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады стралялі стралкі са сьцяны па рабах тваіх, і памерлі некаторыя з рабоў цара; памёр таксама і раб твой Урыя Хэтэянін. |
І сказаў вястун Давіду: «Паколькі яны мелі перавагу над намі, ваяры іх выйшлі супраць нас на поле, але мы, здзейсніўшы напад, перамаглі іх і пераследавалі іх аж да брамы горада.
І сказаў Давід вестуну: «Скажы гэта Ёабу: “Не перажывай дзеля гэтага выпадку; бо рознай бывае ваенная доля, і меч дасягае раз таго, другі раз іншага; будзь мужны ў вайне тваёй супраць горада, каб знішчыць яго. І ты падбадзёр яго”».
Пусцілі мы стрэлы ў іх, загінуў Хесебон да Дыбона. Знішчылі мы ўсё да Нофы і да Мэдабы».
І сказаў Давід Ахімэлеху, хетэю, і Абісаю, сыну Сэруі, брату Ёаба, кажучы: «Хто пойдзе са мною ў лагер да Саўла?» І сказаў Абісай: «Я пайду з табой».