Але і ўсе пасудзіны, з якіх піў цар Саламон, былі залатыя, і з найчысцейшага золата быў увесь посуд у доме з лесу лібанскага; нічога не было са срэбра, бо не мела яно ніякай каштоўнасці ў часы Саламона,
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама ўсе пасудзіны для царскай трапезы былі залатыя дый усе пасудзіны дому з лесу лібанскага з найчысцейшага золата; срэбра бо ў час Саламона нічога не каштавала. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсе начыньні да піцьця ў валадара Салямона [былі] з золата, і ўсе начыньні ў доме з лесу Лібанскага [былі] з золата шчырага; нічога [не было] са срэбра. Яго ў дні Салямона мелі за нішто, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвесь посуд для піцьця ў цара Саламона быў з золата, і ўвесь посуд у доме зь Ліванскага дрэва быў з золата адборнага; срэбра ў дні Саламона лічылася нічым, |
Але і ўсе пасудзіны, з якіх піў цар Саламон, былі залатыя, і з найчысцейшага золата быў увесь посуд у доме з лесу лібанскага; нічога не было са срэбра, бо не мела яно ніякай каштоўнасці ў часы Саламона,
на шасці прыступках стаяла там з абодвух бакоў дванаццаць ільвянят; такога пасада не было ні ў якім царстве.
Бо цар меў караблі, якія плавалі ў Тарсіс разам з паслугачамі Гірама; раз у тры гады прыплывалі караблі з Тарсіса, прывозячы золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
так многа сабраў Саламон срэбра ў Ерузаліме як камянёў і кедраў, ды такое мноства, як сыкамораў, якія выраслі ў Сэфэлі.
А тыя, што запрошаны былі, пілі з залатых і рознакаляровых чар цудоўнае віно, — бо яно было варта царскай велічы, — было яго вельмі шмат ды асабліва падавалася.
Ты зноў будзеш садзіць вінаграднікі на ўзгорках Самарыі, і будуць садзіць іх і збіраць вінаград земляробы.
А Я кажу вам, што нават Саламон ва ўсёй славе сваёй не быў так прыбраны, як адна з іх.