Але і караблі Гірама, тыя, якія прывозілі з Афіра золата, таксама прывозілі з Афіра вельмі многа чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 9:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і паслугачы Гірама, і паслугачы Саламона прывезлі золата з Афіра, і чырвонае дрэва ды найкаштоўнейшыя камяні. Біблія (пераклад А.Бокуна) І таксама слугі Хурама і слугі Салямона, якія прывозілі золата з Афіру, прывезьлі дрэва сандалавае і камяні каштоўныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І слугі Хірамавыя і слугі Саламонавыя, якія прывезьлі золата з Афіра, прывезьлі і чырвонага дрэва і каштоўных камянёў. |
Але і караблі Гірама, тыя, якія прывозілі з Афіра золата, таксама прывозілі з Афіра вельмі многа чырвонага дрэва і каштоўных камянёў.
таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
Але прышлі мне і дрэва кедравага, і ядлоўцавага, і сасновага дрэва з Лібана; бо я ведаю, што паслугачы твае ўмеюць ссякаць дрэва з Лібана, і разам з тваімі паслугачамі будуць і мае паслугачы,
А паслаў яму Гірам праз рукі паслугачоў сваіх караблі і маракоў, што ведалі мора; і яны разам з паслугачамі Саламона дабраліся ў Афір і ўзялі адтуль чатырыста пяцьдзесят талентаў золата, і прывезлі цару Саламону.
З дрэва туевага цар зрабіў прыступкі ў дом Госпадаў і ў палац царскі, таксама зрабіў цытры і псалтэрыёны для спевакоў. У зямлі Юдэі не бачылі ніколі такіх дрэў.
І дала затым цару сто дваццаць талентаў золата і надта многа духмянасцей ды найкаштоўнейшыя камяні; не было такіх духмянасцей, як гэтыя, што дала царыца Сабы Саламону.