Ты бо сам чуў, што зрабілі цары асірыйцаў з усімі землямі, як яны пазнішчылі іх, такім чынам, ці ты мог бы адзін вызваліцца”?
2 ЛЕТАПІСАЎ 32:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама напісалі ліст, поўны блюзнення на Госпада, Бога Ізраэля, і гаварылі супраць Яго: «Як багі народаў зямлі не змаглі вызваліць народаў сваіх з маёй рукі, так і Бог Эзэкіі не зможа вырваць народа свайго з гэтай рукі». Біблія (пераклад А.Бокуна) І лісты пісаў [Сэнахерыў], каб зьневажаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і гаварыў суп- раць Яго, кажучы: «Як богі народаў земляў гэтых ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народ Свой ад рукі маёй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І лісты пісаў ён, у якіх ганіў Госпада Бога Ізраілевага і гаварыў супроць Яго такія словы: як багі народаў зямных ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народу Свайго ад рукі маёй. |
Ты бо сам чуў, што зрабілі цары асірыйцаў з усімі землямі, як яны пазнішчылі іх, такім чынам, ці ты мог бы адзін вызваліцца”?
Дзе багі тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, гэта значыць, Газан, і Харан, і Рэзэф, і сыноў Эдэна, якія былі ў Тэласары?
Такім чынам, калі атрымаў Эзэкія ліст з рук вестуноў і прачытаў яго, ён пайшоў у дом Госпада, і развярнуў яго перад Госпадам,
Каго зневажаў ты і на Каго блюзніў? Супраць Каго падняў ты голас свой, і ўверх падняў вочы свае? Супраць Святога Ізраэлева!
супраць Мяне: ты шалееш супраць Мяне, і пыха твая дайшла да вушэй Маіх. Такім чынам, Я ўкладу ў ноздры твае кольцы і цуглі — у губы твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”
І, калі ён пачуў пра Тарака, цара Этыёпіі, словы: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», — паўторна паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы яму:
Хто ж паміж усіх багоў тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, хто змог вырваць свой народ з рукі маёй, каб і Бог ваш мог таксама вырваць вас з гэтае рукі?
Але паслугачы яго яшчэ больш гаварылі супраць Госпада Бога і супраць Эзэкіі, слугі Яго.
І прыслаў да мяне Санабалат тое ж самае запрашэнне ў пяты раз праз паслугача свайго, і ў руцэ яго быў ліст незапячаткаваны,
Ці ж будзе выхваляцца сякера перад дрывасекам? Або ці ўзносіцца піла над тым, хто цягае яе? Як быццам бы бізун пачне панукаць таго, хто падымае яго, ды палка пачне ўздымацца на таго, хто не дрэва!
Эзэкія ўзяў пісьмо з рукі пасланцоў і перачытаў яго. І пайшоў у дом Госпада, і развярнуў яго Эзэкія перад Госпадам.
І адчыніў ён пашчу сваю ў блюзненнях на Бога, каб блюзніць на імя Яго, і палатку Яго, і на тых, што жывуць у небе.
І спытаўся Давід у людзей, што стаялі з ім, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е гэтага філістынца і здыме ганьбу з Ізраэля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны філістынец, што так зняважыў войска Бога жывога?»
Бо і льва, і мядзведзя забіваў паслугач твой; дык і гэты неабрэзаны філістынец як адзін з іх, бо ён асмеліўся ганьбіць войска Бога жывога!»