Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 32:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 І лісты пісаў [Сэнахерыў], каб зьневажаць ГОСПАДА, Бога Ізраіля, і гаварыў суп- раць Яго, кажучы: «Як богі народаў земляў гэтых ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народ Свой ад рукі маёй».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 І лісты пісаў ён, у якіх ганіў Госпада Бога Ізраілевага і гаварыў супроць Яго такія словы: як багі народаў зямных ня выратавалі народаў сваіх ад рукі маёй, так Бог Эзэкіі ня выратуе народу Свайго ад рукі маёй.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 Таксама напісалі ліст, поўны блюзнення на Госпада, Бога Ізраэля, і гаварылі супраць Яго: «Як багі народаў зямлі не змаглі вызваліць народаў сваіх з маёй рукі, так і Бог Эзэкіі не зможа вырваць народа свайго з гэтай рукі».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 32:17
16 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, як яны панішчылі іх. А ты мог бы выратавацца?


Ці ж богі тых народаў, якіх зьнішчылі бацькі мае, выратавалі іх? Дзе Газан, Харан, Рэзэф і сыны Эдэну, якія ў Тэлясары?


І ўзяў Эзэкія лісты з рук пасланцоў, і прачытаў іх, і пайшоў у Дом ГОСПАДА, і разгарнуў іх перад абліччам ГОСПАДА.


Каго зьневажаў ты і на Каго плявузгаў? Супраць Каго падняў ты голас твой і высока ўзьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраілевага!


За тое, што ты злуешся на Мяне і што пыха твая дайшла да вушэй Маіх, Я ўкладу ў ноздры твае колца Маё і цуглі Мае ў вусны твае, і выведу цябе на дарогу, па якой ты прыйшоў!”


І пачуў ён пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», і вярнуўся, і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы:


Хто з усіх багоў народаў гэтых, якіх зрабілі закляцьцем бацькі мае, змог выратаваць народ свой ад рукі маёй? Як жа зможа Бог ваш выратаваць вас ад рукі маёй?


І яшчэ прамаўлялі слугі ягоныя супраць ГОСПАДА Бога і супраць Эзэкіі, слугі Ягонага.


І паслаў да мяне Санвалат гэткім парадкам у пяты раз юнака свайго, і ліст адкрыты ў руцэ ягонай.


Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.


І ўзяў Эзэкія ліст гэты з рук пасланцоў, і прачытаў яго, і ўвайшоў у Дом ГОСПАДА, і разгарнуў яго перад абліччам ГОСПАДА.


І ён расчыніў вусны свае дзеля блюзьнерства супраць Бога, каб блюзьніць на імя Ягонае, і намёт Ягоны, і тых, якія жывуць у небе.


І сказаў Давід людзям, што стаялі каля яго, кажучы: «Што дадуць чалавеку, які заб’е Філістынца гэтага і здыме ганьбу з Ізраіля? Бо хто ён, гэты неабрэзаны Філістынец, што так насьміхаецца з войска Бога Жывога?»


Нават льва і мядзьведзя перамагаў слуга твой. І гэты неабрэзаны Філістынец [будзе] як адзін з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы