Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І палічана была ўся сям’я ўсякага пакалення: як жонкі, так і дзеці іх абодвух полаў — бо ўсе яны былі асвячоны ў вернасці службы сваёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) і ўнесеным у сьпіс з усімі дзецьмі іхнімі, жонкамі іхнімі, і сынамі іхнімі, і дочкамі іхнімі, з усёй царквой — усёй грамадзе, бо яны верна пасьвяціліся на сьвятое [служэньне]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ўнесеным у сьпіс, з усімі малалетнімі іх, з жонкамі іхнімі і з сынамі іхнімі і з дочкамі іхнімі, - усяму супольству, бо яны зь вернасьцю прысьвяцілі сябе сьвяшчэннай службе. |
Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
І пад яго ўладай былі: Эдэн, і Бэньямін, Ешуа і Сямэя, таксама Амарыя і Сахэнія, якія пражывалі ў святарскіх гарадах, каб справядліва дзяліць братам сваім, падзеленым на чэргі, як вялікім, так і малым,
Святароў палічылі па іх родах і левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй — па іх абавязках і чэргах.
А для сыноў Аарона, святароў, якія пражывалі ў мясцовасцях і ваколіцах кожнага горада, былі па імені пазначаны людзі, якія размяркоўвалі часткі кожнаму мужчыне паміж святароў ды кожнаму, хто быў палічаны сярод левітаў.
і ўзвысіцца Госпад Магуццяў на судзе, і Бог святы акажа Сваю святасць па справядлівасці,
каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.