Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.
2 ЛЕТАПІСАЎ 31:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пад яго ўладай былі: Эдэн, і Бэньямін, Ешуа і Сямэя, таксама Амарыя і Сахэнія, якія пражывалі ў святарскіх гарадах, каб справядліва дзяліць братам сваім, падзеленым на чэргі, як вялікім, так і малым, Біблія (пераклад А.Бокуна) І пад рукой ягонай [былі] Эдэн, Мін’ямін, Ешуа, Шэмая, Амарыя і Шэханія ў гарадах сьвятарскіх, каб верна раздаваць [належнае] братам сваім паводле чаргі, як вялікаму, так і малому, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пад яго веданьнем былі Эдэн і Мініямін, і Ешуа і Шэмая, і Амарыя і Шэханія ў гарадах сьвятарскіх, каб правільна раздаваць братам сваім часткі, як большаму, так і малому, |
Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.
І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.
Усіх, выбраных на прыдзверных пры брамах, было дзвесце дванаццаць, і былі яны занесены ў спіскі па сваіх сялібах, што ўстанавіў Давід і Самуэль, прадбачваючы вечную павіннасць,
Дык паўсталі левіты: Магат, сын Амасая, і Ёэль, сын Азарыі з сыноў Кагата; далей з сыноў Мэрары — Кіс, сын Абдзі, і Азарыя, сын Ялелэля; з сыноў жа Гэрсона — Ёах, сын Зімы, і Эдэн, сын Ёаха;
пасля яго Ягіэль, і Азазія, і Нагат, і Асаэль, і Ерымот, таксама Ёзабад, і Эліэль, і Есмахія, і Магат, і Баная — загадчыкі пад кіраўніцтвам Хананіі і Сямэі, брата яго, па загадзе Эзэкіі, цара, і Азарыі, першасвятара дома Божага.
Корэ ж, сын Емны, левіт і прыдзверны Усходняй брамы, быў загадчыкам над тым, што добраахвотна ахвяроўвалі Госпаду, для раздзялення дароў Госпадавых і найсвяцейшага.