Амазія ж, пабіўшы ідумейцаў, прынёс багоў сыноў Сэіра ды паставіў іх у сябе багамі, і пакланяўся перад імі, і ўспальваў ім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 28:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сам цар Ахаз складаў ахвяры багам Дамаска, сваім забойцам, і казаў: «Багі цароў Сірыі дапамагаюць ім; буду і я складаць ім ахвяры, і яны дапамогуць мне», хаця, наадварот, былі яны на загубу яму і ўсяму Ізраэлю. Біблія (пераклад А.Бокуна) і складаў ахвяры багам Дамаску, якія пабілі яго, і казаў: «Богі валадароў Сірыі дапамагаюць ім, і я буду складаць ахвяры ім, і яны дапамогуць мне». Але яны былі на спатыкненьне яму і ўсяму Ізраілю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыносіў ён ахвяры багам Дамаскім, думаючы, што яны пабівалі яго, і казаў: багі цароў Сірыйскіх дапамагаюць ім; прынясу я ахвяру ім, і яны дапамогуць мне. Але яны былі на заняпад яму і ўсяму Ізраілю. |
Амазія ж, пабіўшы ідумейцаў, прынёс багоў сыноў Сэіра ды паставіў іх у сябе багамі, і пакланяўся перад імі, і ўспальваў ім.
і будзе пагібель злачынцам і грэшнікам разам, і тыя, хто пакінулі Госпада, — будуць знішчаны.
Збярыцеся і прыходзьце і прыступайце разам, якія ўратаваліся з народаў. Не ведаюць [праўды] тыя, якія носяць дрэва разьбы сваёй і просяць бога, які не можа збавіць.
Яны — як пудзіла на агурковішчы, не гавораць яны, іх носяць, бо яны не могуць хадзіць: не бойцеся іх, бо не могуць ані блага рабіць, ані добра».
Беражы нагу сваю, каб не стала босай, і горла сваё, каб не сасмагла. А ты кажаш: “Надарма, ні за што! Я люблю чужых і пайду за імі!”
І пойдзе яна за палюбоўнікамі сваімі, ды не дагоніць іх, і будзе шукаць іх, але не знойдзе, і скажа: «Пайду я і вярнуся да майго праўдзівага першага, бо тады намнога лепей мне было, як цяпер».