І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых з святароў, апранутых у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса.
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А астатнія дзеянні Озіі, ад першых да апошніх, запісаў прарок Ісая, сын Амоса. Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя дзеяньні Узіі, першыя і апошнія, запісаў Ісая, сын Амоса, прарок. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Астатнія дзеі Азіі, першыя і апошнія, апісаў Ісая, сын Амоса прарок. |
І паслаў ён Эліякіма, загадчыка палаца, і Собну, пісара, і старэйшых з святароў, апранутых у зрэбніцы, да прарока Ісаі, сына Амоса.
А дзеянні Рабаама першыя і апошнія, апісаны ў Словах прарока Сямэі і Адо прадракальніка, а таксама радаводы і войны, якія ўзніклі між Рабаамам і Ерабаамам за ўвесь час.
А астатнія дзеянні Амазіі, ад першых да апошніх, запісаны ў Кнізе Цароў Юдэі і Ізраэля.
Ды супачыў Озія са сваімі бацькамі, і пахавалі яго на полі каля царскіх грабніц, таму што людзі казалі: «Быў ён пракажаны». І па ім цараваў сын яго — Ёатам.
Рэшта дзеяў Эзэкіі і яго міласцівасць апісаны ў бачанні Ісаі, сына Амоса, прарока, і ў Кнізе цароў Юдэі і Ізраэля.
Іншыя ж дзеянні Саламона ад першых да апошніх запісаны ў словах прарока Натана ды ў прароцтвах Ахіі Сіланіта, а таксама ў бачанні Адо Празарліўца ў справе Ерабаама, сына Набата.
Бачанне Ісаі, сына Амоса, якое бачыў ён адносна Юды і Ерузаліма ў дні Озіі, Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх.
У год, у якім памёр цар Озія, бачыў я Госпада, Які сядзеў на высокім і паднятым пасадзе, а фрэнзлі Яго шатаў запаўнялі святыню.