І былі чацвёра пракажоных ля ўваходу ў браму; сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы смерці?
2 ЛЕТАПІСАЎ 26:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, застаўся цар Озія пракажаным аж да дня сваёй смерці і пражываў асобна ў доме, поўным пракажаных, бо быў выключаны з дома Госпада. Затым Ёатам, сын яго, распараджаўся царскім домам ды судзіў людзей краю. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў валадар Узія пракажоны аж да дня сьмерці сваёй, і жыў у асобным доме, як пракажоны, бо адлучаны быў ад Дому ГОСПАДА. І Ётам, сын ягоны, быў над домам валадарскім, судзячы народ зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І быў цар Азія пракажоны да дня сьмерці сваёй, і жыў у асобным доме і адлучаны быў ад дома Гасподняга. А Ёатам, сын ягоны, начальнічаў над домам царскім і кіраваў народам зямлі. |
І былі чацвёра пракажоных ля ўваходу ў браму; сказалі яны адзін аднаму: «Што мы тут сядзім, чакаючы смерці?
І калі глянуў на яго першасвятар Азарыя і ўсе іншыя святары, убачылі праказу на чале яго і хутка выгналі яго; але і ён спяшаўся выйсці, бо няшчасцем пакараў яго Госпад.
Ёатам меў дваццаць пяць гадоў, калі пачаў цараваць, і шаснаццаць гадоў быў царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Еруса, дачка Садока.
Калі ачышчаны памые адзенне сваё, абголіць усе валасы на целе і вымыецца ў вадзе, і, ачышчаны, увойдзе ў лагер, аднак будзе жыць сем дзён па-за сваёй палаткай.
Дык выдалена была Мірыям па-за лагер на сем дзён, а народ не рухаўся з таго месца, пакуль Мірыям не вярнулася.