Дык цешыўся народ дзеля ахвотнага сэрца тых, што ўсім сэрцам ускладалі ахвяру Госпаду; але і Давід цар быў перапоўнены вялікаю радасцю.
2 ЛЕТАПІСАЎ 24:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды ўсцешыліся ўсе кіраўнікі ды ўвесь народ, і прыходзілі, і клалі ў скрынку так шмат, што яе запоўнілі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І радаваліся ўсе князі і ўвесь народ, і прыносілі, і кідалі ў скрыню, аж пакуль напоўнілі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзрадаваліся ўсе начальнікі і ўвесь народ, і прыносілі і клалі ў скрынку, пакуль яна не напоўнілася. |
Дык цешыўся народ дзеля ахвотнага сэрца тых, што ўсім сэрцам ускладалі ахвяру Госпаду; але і Давід цар быў перапоўнены вялікаю радасцю.
І ў час, калі левіты неслі скрынку да ўрадоўцаў цара, прыходзіў царскі пісар і той, каго назначаў першасвятар, і яны выкладалі грошы, што былі ў скрынцы, а затым скрынку адносілі на сваё месца. І так рабілі кожны дзень, і сабрана было вельмі шмат грошай,
Ды аб’яўлена было ў Юдэі і ў Ерузаліме, каб прыносіў кожны падатак Госпаду, які ўстанавіў Майсей, паслугач Божы, для Ізраэля ў пустыні.
Выходзіш насустрач таму, хто радуецца, хто чыніць справядлівасць, і тым, якія ў дарогах Тваіх памятаюць пра Цябе. Вось жа, Ты загневаўся, а мы зграшылі; не ўратуемся з імі ад веку.
як у цяжкім выпрабаванні прыгнётам вялікая радасць іх і надзвычайная беднасць іх выявілася багаццем прастаты.
Таму хай кожны мяркуе па сваім сэрцы, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасцю дае, любіць Бог.