А Ёяда заключыў дамову паміж Госпадам і царом, і народам, каб быў ён народам Госпадавым, і паміж царом і народам.
2 ЛЕТАПІСАЎ 23:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ёяда заключыў дамову між сабою і ўсім народам і царом, каб былі народам Госпадавым. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Егаяда заключыў запавет паміж сабою і паміж усім народам і валадаром, каб яны былі народам ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І заключыў Ёдай запавет паміж сабою і ўсім народам і царом, каб быць народам Гасподнім. |
А Ёяда заключыў дамову паміж Госпадам і царом, і народам, каб быў ён народам Госпадавым, і паміж царом і народам.
І ўступілі ў прымірэнне, каб шукаць Госпада, Бога бацькоў сваіх, усім сэрцам ды ўсёю душою сваёю:
І прысягнулі Госпаду з вялікім і радасным крыкам, і з гудзеннем труб, і з гукам рагоў.
Усе, што былі з Юдэі, цешыліся з прысягі; прысягнулі бо ўсім сэрцам сваім і з усёю добраю воляю шукалі Яго, і быў Ён знойдзены імі. І надзяліў іх Госпад супакоем навокал.
Дык вось цяпер у мяне на сэрцы аднавіць запавет з Госпадам, Богам Ізраэля, і хай адверне ад нас абурэнне гневу Свайго.
заключым запавет з Госпадам, Богам нашым, што адправім усіх жонак і тых, хто ад іх нарадзіўся, паводле волі Госпада і тых, хто пільнуе прыказанне Госпада, Бога нашага, і хай усё будзе па законе!
Такім чынам, дзеля ўсяго гэтага мы заключаем і падпісваем дагавор, і паставяць на ім пячатку князі нашы, левіты нашы і нашы святары».
Той скажа: “Я — Госпадаў”, а другі назавецца імем Якуба. А гэты напіша сваёю рукой: “Госпадаў”; і запішацца імем Ізраэль.