Ён вярнуўся ў Ізрагэль, каб лячыцца ад ран, якімі паранілі яго сірыйцы ў Раме, калі ён ваяваў супраць Газаэля, цара Сірыі. А Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, пайшоў наведаць Ярама, сына Ахаба, у Ізрагэль, бо той хварэў.
2 ЛЕТАПІСАЎ 22:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён вярнуўся, каб лячыцца ў Езрагэлі ад ран, якія атрымаў у вышэй названым баі. Дык Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, выбраўся, каб наведаць Ярама, сына Ахаба, які ў Езрагэлі хварэў. Біблія (пераклад А.Бокуна) і вярнуўся ён у Ізраіль лячыцца ад ранаў, якія ён атрымаў у Раме, калі ваяваў з Хазаэлем, валадаром Сірыі. І Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, прыйшоў убачыць Ярама, сына Ахава, у Ізраіль, бо той быў хворы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і вярнуўся ён у Ізрэель лячыцца ад ранаў, якія прычынілі яму ў Раме, калі ён ваяваў з Азаілам, царом Сірыйскім. Ахозія, сын Ёрама, цар Юдэйскі, прыйшоў наведаць Ёрама, сына Ахававага, у Ізрэель, бо той быў хворы. |
Ён вярнуўся ў Ізрагэль, каб лячыцца ад ран, якімі паранілі яго сірыйцы ў Раме, калі ён ваяваў супраць Газаэля, цара Сірыі. А Ахазія, сын Ярама, цар Юдэі, пайшоў наведаць Ярама, сына Ахаба, у Ізрагэль, бо той хварэў.
і вярнуўся Ярам, каб вылечыць у Езрагэлі раны, якія прычынілі яму сірыйцы ў баі супраць Газаэля, цара Сірыі. І сказаў Егу: «Калі вы згодны са мною, хай ніводзін не выходзіць з горада, каб занесці вестку ў Езрагэль».
і яны ўварваліся ў зямлю Юдэі, і знішчылі яе ды захапілі ўсю маёмасць, што знаходзілася ў палацы цара, а па-за гэтым і сыноў яго, і жонак, і не застаўся яму ніводзін сын, апрача найменшага Ёахаза.
А на яго месца жыхары Ерузаліма выбралі царом Ахазію, найменшага яго сына, бо ўсе старэйшыя былі забіты шайкай, якая з арабамі напала на лагер; і цараваў Ахазія, сын Ярама, цара Юдэі.
І ішоў за іх парадамі, і пайшоў з Ярамам, сынам Ахаба, царом Ізраэля, ваяваць супраць Газаэля, цара Сірыі, у Рамот Галаадскі, і сірыйцы ранілі Ярама.
Але воляй Божай было супраць Ахазіі, каб ён наведаў Ярама; і калі ён прыбыў, то разам з Ярамам пайшоў супраць Егу, сына Намсі, якога Госпад намасціў на цара, каб ён знішчыў дом Ахаба.