Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




2 ЛЕТАПІСАЎ 21:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І пайшоў дарогаю цароў Ізраэля так, як рабіў дом Ахаба; дачка ж Ахаба была яго жонкаю. І нарабіў ён ліха перад абліччам Госпада.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І хадзіў ён шляхам валадароў Ізраіля, як рабіў дом Ахава, бо дачка Ахава была жонкаю ягонай, і рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і хадзіў ён шляхам цароў Ізраільскіх, як рабіў дом Ахаваў, бо дачка Ахава была жонка яго, - і рабіў ён незаўгоднае ў вачах Гасподніх.

Глядзіце раздзел



2 ЛЕТАПІСАЎ 21:6
9 Крыжаваныя спасылкі  

І хадзіў ён дарогамі цароў Ізраэля, як рабіў дом Ахаба; бо дачка Ахаба была яго жонкай. І рабіў ён тое, што ліхім было ў вачах Госпада.


Такім чынам, Язафат быў багатым і вельмі слаўным, і зрадніўся ён з Ахабам.


Па гэтым цар Юдэі Язафат завязаў сяброўства з Ахазіем, царом Ізраэля, якога ўчынкі былі надта ліхія,


але ўзышоў на дарогу цароў Ізраэля і дазволіў распуснічаць Юдэі і жыхарам Ерузаліма, успадкаемліваючы распусту дома Ахаба, і, звыш таго, забіў братоў сваіх, з дому бацькі свайго, лепшых за цябе:


А калі стаў ён царом, меў Ахазія дваццаць два гады, і адзін год быў ён царом у Ерузаліме. Імя маці яго — Аталія, дачка Амры.


але пайшоў дарогамі цароў Ізраэля. Прытым яшчэ адліваў статуі Баалам.