2 ЛЕТАПІСАЎ 10:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды адказаў цар ім грозна, пакінуўшы параду старэйшын; Біблія (пераклад А.Бокуна) І валадар адказаў ім сувора, і адкінуў валадар Рэхабаам раду старшыняў [народу], Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады цар адказваў ім сурова, бо пакінуў цар Раваам параду старэйшын, і казаў ім па парадзе маладых людзей так: |
ён пазнаў іх і, як бы ў чужых, строга запытаўся ў іх: «Адкуль прыбылі вы?» Яны адказалі: «З зямлі Ханаан, каб купіць харчоў для пражыцця».
Такім чынам, трэцяга дня прыбыў Ерабаам ды ўвесь народ да Рабаама, як загадаў ім цар, кажучы: «Вярніцеся да мяне трэцяга дня».
і сказаў ім па волі юнакоў: «Бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я яшчэ цяжэйшае ўскладу. Бацька мой біў вас бізунамі, а я буду біць вас скарпіёнамі».
Але ён пакінуў параду старэйшын і пачаў раіцца з юнакамі, якія выраслі разам з ім і былі ў яго атачэнні.
І сказаў яму фараон: «Адыдзі ад мяне, сцеражыся, каб больш не ўбачыць аблічча маё; бо ў той дзень, калі з’явішся перада мною, будзеш пакараны смерцю».
Знайдзі ўцеху ў тым, сыне, каб атрымліваць веды і не праходзь міма разважных размоў.