1 ЯНА 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А хто перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Ісус ёсць Сын Божы! Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто той, які перамагае сьвет, калі ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто перамагае сьвет, як ня той, які верыць, што Ісус ёсьць Сын Божы? |
Піліп жа адказаў яму: «Калі верыш усім сэрцам, можна». А ён, адказваючы, сказаў: «Веру, што Ісус Хрыстос ёсць Сын Божы».
Кожны, хто верыць, што Ісус ёсць Хрыстос, той ад Бога нарадзіўся; і кожны, хто любіць Бога, Які нарадзіў, любіць і Таго, Хто з Яго нарадзіўся.
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.