І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.
1 ЦАРСТВАЎ 4:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі вакол яе: «Не бойся, ты нарадзіла сына». Яна не адказала ім, ані звярнула на іх увагі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі кругом яе: «Ня бойся! Ты нарадзіла сына». Але яна не адказала ім і не зьвярнула на іх увагі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі памірала яна, дык жанчыны, якія стаялі каля яе, казалі ёй: ня бойся, ты нарадзіла сына. Але яна не адказвала і не зважала. |
І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.
Голасам маім усклікнуў я да Госпада; голасам маім — да Бога, і схіліўся Ён да мяне.
Жанчына, калі нараджае, тужыць, бо надыходзіць яе гадзіна, а калі дзіця народзіць, ужо не памятае сваіх пакут з радасці, што чалавек на свет нарадзіўся.
А яго нявестка, жонка Пінхаса, была цяжарнай і мела хутка радзіць. І, калі даведалася, што каўчэг Божы ўзяты і што яе свёкар і яе муж памерлі, скурчылася і нарадзіла; бо прыйшлі на яе родавыя болі.