Такім чынам, калі Эздра, плачучы і кленчучы перад святыняй Божай, маліўся і прасіў, сабралася каля яго вельмі вялікая грамада Ізраэля з мужчын, і жанчын, і дзяцей; і народ плакаў вялікім плачам.
1 ЦАРСТВАЎ 30:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) загаласілі Давід і народ, які з ім быў, і плакалі яны, аж пакуль ім хапала слёз. Біблія (пераклад А.Бокуна) І загаласілі Давід і народ, які быў з ім, і плакалі яны, аж пакуль ім хапіла сілаў для плачу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І падняў Давід і люд, што быў зь ім, плач, і плакалі, пакуль не засталося ў іх сілы плакаць. |
Такім чынам, калі Эздра, плачучы і кленчучы перад святыняй Божай, маліўся і прасіў, сабралася каля яго вельмі вялікая грамада Ізраэля з мужчын, і жанчын, і дзяцей; і народ плакаў вялікім плачам.
І калі Анёл Госпадаў гаварыў гэтыя словы да ўсіх сыноў Ізраэля, яны закрычалі і заплакалі.
І пайшоў народ у Бэтэль, і ў прысутнасці Бога прабылі аж да вечара, галосячы ўголас, і, пачаўшы плакаць, з вялікім лямантам казалі:
І прыбылі пасланцы ў Габу, горад Саўла, і сказалі прамову перад усім народам; і залямантаваў увесь народ, і заплакаў.
Дык калі Давід са сваімі людзьмі вярнуўся ў горад і ўбачыў, што ён падпалены агнём і што жонкі іх, і сыны іх, і дочкі забраныя ў няволю,
Калі ён прыбег, Гэлі сядзеў на крэсле каля брамы, гледзячы на дарогу; бо трывожылася сэрца яго дзеля каўчэга Божага. Чалавек жа той, што прыйшоў, паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.