І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім.
1 ЦАРСТВАЎ 30:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзяў Давід усе статкі і табуны, і гналі гэтую маёмасць перад ім, і крычалі: «Вось здабыча Давіда!» Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзяў Давід усе авечкі і быдла, і гналі іх перад ім, і казалі: «Вось здабыча Давіда!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўзяў Давід усё дробнае і буйное быдла, і гналі яго перад сваім быдлам і казалі: гэта - Давідава здабыча. |
І разбурылі шалашы стадаў і забралі незлічонае мноства авечак і вярблюдаў, а затым вярнуліся ў Ерузалім.
Дык прыйшоў Язафат ды ўвесь народ з ім, каб зняць з мёртвых здабычу, і знайшлі шмат жывёлы, і посуду, а таксама адзення і іншых найкаштоўнейшых рэчаў, і набралі так шмат, што ўсё не маглі панесці, і тры дні выносілі, так бо многа было здабычы.
Таму аддам Яму многіх, і з моцным падзеліць Ён здабытак, за тое, што душу Сваю выдаў на смерць і ў злачынцы быў залічаны; а Ён узяў на Сябе грэх многіх, таму заступаецца за праступных».
Давід жа дайшоў да тых двухсот чалавек, што, стомленыя, спыніліся і не маглі ісці з Давідам і засталіся па яго загадзе каля ручая Бэзор. І перанялі яны Давіда і людзей яго, а Давід, падышоўшы да іх, прывітаў іх мірна.
Такім чынам, Давід вярнуўся ў Сікэлаг, і паслаў ён падарункі са здабычы старэйшынам Юды, блізкім сваім, кажучы: «Прыміце дабраславенне са здабычы на ворагах Госпада».